Вы тут

Месячнае зацьменне чакаецца ў ноч на 21 студзеня


Поўнае месячнае зацьменне адбудзецца ў ноч з 20 на 21 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Беларусі са спасылкай на дадзеныя NASA.


Маючае адбыцца зацьменне будзе адрознівацца тым, што ў ім будзе ўдзельнічаць так званы Супер-Месяц (поўны Месяц, які вельмі блізка падыдзе да Зямлі). Найбольш прыдатныя месцы для назірання за зацьменнем знаходзяцца ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, у Грэнландыі, у Вялікабрытаніі, у Паўночнай Еўропе.

Для Беларусі зацьменне, а дакладней яго частковая паўценявая фаза, пачнецца ў 6.34. У 7.41 Месяц перамесціцца на паўночны захад, апусціцца да адзнакі ў 7 градусаў над гарызонтам. У гэты момант на яго і ўпадзе цень Зямлі.

У наступны раз у студзені месячнае зацьменне будзе толькі ў 2047 годзе, а да гэтага было 18 гадоў таму (у 2001-м).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.