Вы тут

У Батанічным садзе пройдзе фестываль-конкурс лядовых і снежных скульптур


Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае 23-26 студзеня наведаць пяты фестываль-конкурс лядовых і снежных скульптур "Свет крышталяў у батанічным садзе”.


Наведвальнікі змогуць убачыць і ацаніць майстэрства лепшых скульптараў, стануць сведкамі таго, як крышталі лёду ператвараюцца ў творы снежна-лядовага мастацтва, якое патрабуе ад майстроў не толькі ўмення выразаць з лёду  скульптуры, але і вялікага цярпення, мужнасці і гатоўнасці працаваць пры любым надвор'і.

У мерапрыемстве прымуць удзел 9 каманд прафесійных скульптараў і 9 студэнцкіх каманд профільных факультэтаў дзяржаўных устаноў адукацыі. Урачыстае адкрыццё пятага фестывалю-конкурсу адбудзецца 26 студзеня ў 14.30. У гэты дзень ледзяныя скульптуры будуць урачыста прадстаўлены публіцы і  будуць падведзеныя вынікі творчых спаборніцтваў. Наведвальнікі таксама змогуць прагаласаваць за ўпадабаную скульптуру ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый”.

Таксама гасцей свята чакае гала-канцэрт з удзелам гурта "Без білета", забаўляльная віктарына, конкурсы з розыгрышам прызоў і музычнае піратэхнічнае шоу. На тэрыторыі саду працуюць гандлёвыя кропкі, зімовыя атракцыёны. Бонус для наведвальнікаў - пачастунак гарачай гарбатай ад батанічнага саду - на свежым паветры будзе асаблівым задавальненнем.

Палюбавацца на створаныя з лёду скульптуры можна будзе па 3 лютага. Іх  аснасцяць падсветкай, таму асабліва прыгожыя яны будуць у вячэрні час.

На перыяд правядзення фестывалю рэжым працы батанічнага саду падоўжаць: у выхадныя дні касы цэнтральнага ўваходу будуць працаваць да 18.30, экспазіцыйная аранжарэя - да 19.00, па буднях - да 18.00 і 18.30 адпаведна. Уваход на ландшафтную зону Батанічнага саду платны – 10 рублёў. Кошт ільготнага білета (для студэнтаў, навучэнцаў, пенсіянераў, бацькоў шматдзетных сем'яў, супрацоўнікаў акадэміі навук) складае 5 рублёў. Для інвалідаў усіх груп, сірот і ваеннаслужачыя тэрміновай службы - уваход свабодны.

Час правядзення:

  • з 23 па 26 студзеня - выраб скульптур;
  • 26 студзеня - адкрыццё, гала-канцэрт, піратэхнічнае шоу;
  • з 27 студзеня па 3 лютага - выстава створаных з лёду скульптур.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.