Вы тут

Вяселле ў Віцебску скончылася нажавым раненнем для айчыма нявесты


Вяселле ў Віцебску скончылася рэанімацыяй для айчыма нявесты, яго нажом параніў новаспечаны сваяк, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.


Інцыдэнт адбыўся ўначы з 19 на 20 студзеня. Айчым і маці нявесты прыехалі на вяселле з Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння ўрачыстасцяў сваякі маладых паехалі на здымную кватэру, дзе працягнулі гулянні. У нейкі момант бацька жаніха ўстаў і ўдарыў нажом у шыю айчыма нявесты. Мужчыну даставілі ў рэанімацыю, ён жывы.

Параніўшы сваяка новаспечаны свёкар патлумачыць прычыны ўдару не змог.

Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.14 і ч.1 арт.139 КК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?