Вы тут

У Пасольстве Рэспублікі Польшча адкрыта кніга спачуванняў


У сувязі са смерцю мэра Гданьска Паўла Адамовіча.


Паўла Адамовіча паранілі нажом на сцэне падчас дабрачыннага канцэрту ўвечары 13 студзеня. Гэта зрабіў 27-гадовы раней судзімы за рабаванне некалькіх банкаў мясцовы жыхар. Як  паведамлялі польскія СМІ, яму ўдалося абмінуць ахову сцэны, прад'явіўшы фальшывае пасведчанне журналіста.

У крытычным стане мэра даставілі ў бальніцу пры Універсітэцкім клінічным цэнтры ў Гданьску. Паўлу Адмовічу зрабілі складаную аперацыю, але, нягледзячы на намаганні дактароў, праз дзень ён памер.

Павел Адамовіч з’яўляўся мэрам Гданьска 20 гадоў, на апошніх мясцовых выбарах, якія прайшлі ў мінулым годзе, ён заручыўся падтрымкай 65% насельніцтва.

Павел  нарадзіўся 2 лістапада 1965 года ў Гданьску, куды яго бацька прыехаў з Вільнюса. Вядома, што бабуля Адамовіча “па кудзелі” родам са Смаргоні. Адамовіч неаднаразова наведваў нашу краіну,  ўраджаннямі аб гэтых візітах дзяліўся на сваім сайце.

Развітацца з мэрам Гданьска прыйшлі прыкладна 45 тысяч чалавек. Жалобную цырымонію наведалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі, былы прэзідэнт Лех Валенса.

У пасольстве Польшчы ў Беларусі  21 студзеня з 10:00 да 15:00 адкрыта кніга спачуванняў у сувязі са смерцю Паўла Адамовіча.  Дыпмісія знаходіцца у Мінску па адрасе: вул. Змітрака Бядулі, 11.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.