Вы тут

У Іванаўскім раёне прайшоў ХІ міжрэгіянальны фестываль «Фальклор без межаў»


Гала-канцэрт фестывалю назвалі па-дамашняму — «На свята хата гасцямі багата». І заклалі ў гэтую назву асноўную ідэю аб тым, што фальклорная спадчына перадавалася менавіта на святы, калі ў доме збіраліся госці — сваякі, аднавяскоўцы, прыезджая радня. Так і пабудавалі чарговы «Фальклор без межаў», запрасіўшы на імпрэзу самадзейных артыстаў з Польшчы, Расіі, Украіны, ну і, вядома, землякоў. Было многа сустрэч, музыкі, танцаў, усмешак.


Сабралася каля трохсот чалавек. Напрыклад, фальклорны калектыў «Куранты» з польскага Бельска-Падляскага ўжо стаў улюбёнцам тутэйшай публікі, ён прыязджае ў Іванава не першы раз. Вельмі цёпла сустрэлі гледачы бранскі фальклорна-эстрадны калектыў «Дзебраначка», а таксама «Вербычаньку» з украінскага Любяшова.

Гэтым разам фэст вызначыўся вялікім удзелам моладзі, былі калектывы з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Па традыцыі на свята завіталі творчыя калектывы з розных абласцей Беларусі, ну і, вядома, іванаўцы паказалі найлепшае са свайго.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Калі хата гасцямі багата

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.