Вы тут

У чацвер і пятніцу ўначы ажно да мінус 21 градуса


На працягу ўсяго працоўнага тыдня ўплыў на надвор'е будзе аказваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравалася ў халоднай паветранай масе. Таму будзе марозна і пераважна без ападкаў, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Аднак у аўторак малаактыўны франтальны раздзел прынясе ў многія раёны невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ў асноўным складзе 2—7 марозу, а па поўначы краіны будзе халадней: там ад мінус 8 да мінус 13 градусаў.

І ў сераду чакаецца без істотных ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па поўдні краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе ад мінус 6 да мінус 13 градусаў, пры праясненнях тэмпература панізіцца да 14—18 марозу. Днём чакаецца ад мінус 3 да мінус 10 градусаў ніжэй за нуль. З чацвярга ў нашу краіну прыйдзе час сапраўднага арктычнага холаду. У гэтыя дні будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Гомельскай вобласці пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе 8—15 градусаў ніжэй нуля, пры праясненнях паветра астудзіцца ад мінус 16 да мінус 21 градуса. Удзень будзе не больш чым ад мінус 4 да мінус 10 градусаў, а месцамі і 11—12 марозу.

Будзе пераважна без ападкаў і ў пятніцу, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы чакаецца ад мінус 10 да мінус 17 градусаў, пры праясненнях 18—21 марозу, у паўднёва-заходніх раёнах — 7—9 градусаў ніжэй за нуль. Нават днём будзе рыпець пад нагамі — чакаецца 5—12 марозу.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя дні ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія абумовяць часам добры снег і прыкметнае паслабленне марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Мароз і сонца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».