Вы тут

Фігурысты правялі першыя трэніроўкі на лёдзе «Мінск-арэны»


Перад пачаткам першай афіцыйнай трэніроўкі ў панядзелак спартыўны комплекс прайшоў заключную праверку спецыялістаў Міжнароднага саюза канькабежцаў.


Не атрымаўшы сур'ёзных заўваг, арганізатары змаглі выпусціць на лёд удзельнікаў чэмпіянату Еўропы ў Мінску. 

Афіцыйныя трэніроўкі праходзяць не толькі на галоўнай пляцоўцы «Мінск-арэны», але і на канькабежным стадыёне.

Паназіраць за зоркамі сусветнага фігурнага катання і проста перспектыўнымі атлетамі сабраліся аматары спорту. Хоць на трыбунах іх было і не так шмат, але мяркуючы па рэакцыі, пра свой візіт на арэну ніхто не пашкадаваў.

Адкатаць сваю праграму сёння выйшаў і адзін з прадстаўнікоў беларускай каманды Якаў Зянько. А наша танцавальная пара Ганна Кублiкова і Юры Гуліцкі прыляцяць з Масквы ў Мінск заўтра ўвечары.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.