Вы тут

На eBay хацелі прадаць абломкі разбітай машыны прынца Філіпа


На аўкцыённым інтэрнэт-сайце eBay з'явілася, а затым знікла аб'ява аб продажы абломкаў, нібыта знойдзеных на месцы аўтамабільнай аварыі з мужам каралевы Лізаветы II герцагам Эдынбургскім.


Фота: Archant

Прадавец пад нікам morbius777 сцвярджаў, што абломкі былі сабраныя на месцы сутыкнення, якое адбылося ў графстве Норфалк 17 студзеня.

У аб'яве гаварылася, што сярод абломкаў, верагодна, можа знаходзіцца ДНК прынца Філіпа, калі хтосьці пажадае стварыць яго клон.

Паведамлялася, што ўсе атрыманыя сродкі будуць перададзеныя ў дабрачынную арганізацыю Cancer Research UK. Кошт лота павышаўся 139 разоў і ў выніку дасягнуў 65 тыс. 900 фунтаў (прыкладна 85 тыс. долараў).

Прадстаўнік eBay заявіў, што рашэнне аб зняцці аб'явы аб продажы было выдалена, таму што правілы кампаніі забараняюць нажывацца на чалавечых пакутах і трагедыі.

Красовер прынца Land Rover урэзаўся ў легкавы аўтамабіль KIA. 28-гадовая жанчына, якая сядзела за рулём, атрымала парэзы, а 45-гадовая пасажырка зламала запясце. У машыне пацярпелых таксама быў 9-месячны малы, які не пацярпеў.

Прадстаўнік Букінгемскага палаца заявіў, што медагляд не выявіў ніякіх пашкоджанняў у арганізме 97-гадовага прынца.

У аб'яве на eBay паказвалася, што пакупнік, які пераможа, атрымае тры пластыкавыя часткі, аднак разбітае шкло не прыкладалася.

BBC

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.