Вы тут

МУС абвясціла конкурс на лепшае асвятленне дзейнасці


Міністэрства ўнутраных спраў аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі.


Да ўдзелу запрашаюцца рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя журналісты, тэлеаператары, фотамайстры сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-сайтаў, пазаштатныя аўтары, у тым ліку і супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў.

У гэтым годзе традыцыйны спіс намінацый (“Праект года”, “Лепшая раённая газета", "Лепшы аўтар”, “Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы”, “Лепшая фотаработа”, “Лепшы інтэрнэт-праект", "Лепшы карпункт”) дапоўніўся трыма новымі :

  • “Разам супраць наркапагрозы” -- за важкі ўклад у работу па прафілактыцы наркаманіі і нарказлачыннасці;
  • “На малой радзіме служу” -- за лепшы матэрыял / сюжэт пра супрацоўніка тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, які нарадзіўся і служыць на роднай зямлі (у рамках Года малой радзімы);
  • “100-годдзю беларускага крымінальнага вышуку прысвячаецца” -- за папулярызацыю дзейнасці супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.

Да разгляду прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў СМІ і інтэрнэце з 1 студзеня па 31 снежня 2018 года.

Работы з паметкай “На конкурс” варта накіраваць не пазней за 1 сакавіка на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў.

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца, а прадстаўленыя з парушэннем умоў -- не разглядаюцца. Афармленне адпаведнай заяўкі абавязкова.

Больш падрабязная інфармацыя аб умовах правядзення конкурсу, парадку прадастаўлення работ і правілах афармлення можна азнаёміцца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».