Вы тут

Двух чалавек выратавалі пры пажары ў пяціпавярховіку ў Мінску


Ратаўнікі вынеслі двух чалавек з кватэры ў доме на вул. Надзеждзінскай,  якая гарэла увечары 21 студзеня.


Работнікі МНС, якія прыбылі на месца выкліку, высветлілі, што загарэлася маёмасць у жылым пакоі. Тут спачатку знайшлі жанчыну, што ляжала на ложку без прытомнасці, затым на падлозе палаючага памяшкання, таксама ў непрытомным стане, выявілі мужчыну. Абодвух вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам. Сужыцельцы гаспадара жылля правялі сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Абодвух пацярпелых з апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізавалі.

Эвакуацыя іншых жыхароў дома не спатрэбілася. Прычыну пажару высвятляюць, разглядаюць версію неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні пацярпелымі.

mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?