Вы тут

Жыхар Гродна перавозіў каву з Польшчы ў бензабаку


Спробу незаконнага ўвозу кавы ў Беларусь спынілі супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні ў пункце пропуску "Брузгі". 35-гадовы жыхар абласнога цэнтра вяртаўся з Польшчы на ​​легкавым аўтамабілі Audi А6. Транспартны сродак праязджаў па «зялёным» калідоры. Гаспадар аўтамабіля растлумачыў, што перавозіць толькі прадукты харчавання агульнай вагой крыху больш за 11 кілаграмаў.


Мытнікі вырашылі праверыць машыну больш старанна і накіравалі яе на дагляд. Пры дэталёвым аглядзе ў спінках сядзенняў аўтамабіля, а таксама ў яго паліўным баку выявілі каля 60 пачкаў кавы розных найменняў. Таксама знойдзены і іншай схаваны ад старонніх вачэй тавар. Усяго - амаль 35 кілаграмаў.

Галоўны інспектар аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк патлумачыла:

- Улічваючы колькасць тавару і яго характар, ён не можа быць аднесены да тавару для асабістага карыстання. Па выяўленым парушэнні мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 14.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэння. Санкцыя артыкула прадугледжвае канфіскацыю транспартнага сродку. Незаконна тавар і аўтамабіль, як сродак здзяйснення правапарушэння, канфіскаваныя да рашэння суда.

sb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».