Вы тут

У Магілёве пройдзе семінар “Я ў фінале конкурсу “100 ідэй для Беларусі”


25 студзеня ў 13.30 у Магілёве пачнецца абласны семінар-вучоба “Я ў фінале конкурсу “100 ідэй для Беларусі” для пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі ", арганізатарам якога выступіць Магілёўскі абласны камітэт БРСМ (месца правядзення: вул. Ленінская, 63, ЗАТ “Тэхналагічны парк Магілёў”).


Пераможцы абласнога этапу конкурсу “100 ідэй для Беларусі" (а гэта 15 праектаў) возьмуць удзел у розных майстар-класах: ад абароны праекта і афармлення прэзентацыі да публічных выступленняў і прамоўніцкага майстэрства.

Кульмінацыяй мерапрыемства стане “Стартап-школа” з рэпетыцыяй абароны праектаў на рэспубліканскім узроўні.

Сярод праектаў-пераможцаў абласнога этапу можна вылучыць наступныя: “Міні-трактар “Асілак”, “Стварэнне ўстройства для абароны топачнай прыватнага жылога дома”, “Кулінарны трэнд”, “Універсальны цеплавы электрычны генератар”, “Гідрапонікі -- будучыня Беларусі” і іншыя.

Галоўныя задачы праекта -- матывацыя і развіццё маладзёжнага вынаходніцтва, рацыяналізатарства, выяўленне і ўкараненне інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак, аказанне дапамогі ў прасоўванні інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак, пошук крыніц фінансавання.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя людзі (калектыў аўтараў) ва ўзросце ад 14 да 31 года (маладыя навукоўцы да 35 гадоў).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.