Вы тут

У хостэле Гданьска напалі з нажом на беларуса


У Гданьску беларус трапіў у лякарню з нажавымі раненнямі. Па падазрэнні ў замаху на забойства затрыманыя трое чалавек, паведамляе Radio Gdansk.


Інцыдэнт адбыўся ў адным з хостэлаў у раёне Ліпца. Беларус атрымаў тры нажавыя раненні, яго прааперавалі. Пра стан яго здароўя падрабязнасцяў не паведамляецца.

Як распавялі ў паліцыі Гданьска, затрыманыя трое: дзве жанчыны і адзін мужчына, усе яны грамадзяне Украіны. Заведзена крымінальная справа па факце замаху на забойства.

Паводле неафіцыйных дадзеных, пацярпелы прыйшоў у госці да знаёмага, дзе і адбылася сварка. Пасля нападу паранены сам выйшаў з пакоя і паклікаў на дапамогу.

Для допыту асноўнага падазраванага паліцыі прыйшлося ўзяць паўзу: пры затрыманні ён быў п'яны.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.