Вы тут

У заказніку ў Бярэзінскім раёне незаконна высеклі дрэвы на Br24 тыс.


Бярэзінскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 56-гадовага майстра лесу, які падазраецца ў незаконнай высечцы дрэў, якая прывяла да страты ў асабліва буйным памеры. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.


Крымінальная справа па ч. 2 арт. 277 КК распачата на падставе праверкі супрацоўнікаў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Яны выявілі незаконную рубку дуба, клёну і ліпы на асабліва ахоўнай тэрыторыі Брродзецкага лясніцтва - у водна-балотным заказніку мясцовага значэння "Вязькуціна".

"Устаноўлена, што майстар лесу пры арганізацыі суцэльнай санітарнай высечкі на тэрыторыі заказніка вызначыў для спілоўкі дрэвы, не адзначаныя ў лесасечным білеце. У выніку 40 клёнаў, 14 дубоў і 5 ліп былі незаконна высечаныя, - распавяла Таццяна Беланог. - Прычыненая шкода навакольнаму асяроддзю склала больш як Br24 тыс. "

Пры аглядзе ўчастка былі зафіксаваныя 100 шасціметровых бярвенняў дрэў названых парод. Канфіскавана адпаведная дакументацыя, прымаюцца меры ў мэтах пакрыцця нанесенай шкоды. Следчыя і працэсуальныя дзеянні працягваюцца. Канчатковая прававая ацэнка дзеянням мужчыны будзе дадзена па выніках расследавання.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.