Вы тут

Пешаход загінуў пад коламі грузавіка ў Мінску


Следчыя ўстанаўліваюць абставіны смяротнага ДТЗ на аўтадарозе Калодзішчы - Заслаўе, гаворыцца ў афіцыйным telegram-канале Следчага камітэта.


Аварыя адбылася 21 студзеня каля 07.20, за рулём грузавіка быў 23-гадовы кіроўца. Фургон-рэфрыжэратар "Мэрсэдэс Бэнц "на 8-м кіламетры аўтадарогі Калодзішчы - Заслаўе ў Мінску наехаў на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. У выніку ДТЗ 35-гадоваму мужчыне нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр у машыне хуткай дапамогі.

Следчы з удзелам эксперта і супрацоўнікаў ДАІ агледзеў месца здарэння, прызначыў аўтатэхнічную і судова-медыцынскую экспертызы. У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Грамадзян, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі пра здарэнне, следчыя просяць звярнуцца ва УСК па Мінску па адрасе: г. Мінск, вул. Першамайская, 7 або па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.