Вы тут

Насенне якіх раслін сеюць у студзені?


Існуе нямала культур, якія немагчыма вырасціць, пасеяўшы вясной на градцы, бо ў іх доўгі вегетацыйны перыяд. Таму ўжо ў першым месяцы года трэба ў хатніх умовах прыступаць да гэтай працэдуры.


Асноўная перавага такой пасадкі — магчымасць атрымаць ураджай значна раней, чым пры пасеве на градцы. Перш чым вырошчваць расаду, неабходна ўлічыць і цяжкасці, якія чакаюць падчас гэтага няпростага працэсу: узімку дзень кароткі, таму спатрэбіцца дасвечванне, асабліва ў кватэры; для кожнага віду раслін неабходны пэўны ўзровень тэмпературы і вільготнасці паветра; для вырошчвання вялікай колькасці раслін патрабуецца немаленькая плошча.

Насенне якіх раслін сеюць у студзені?

Суніцы. Культура ўсходзіць доўга — да 40 дзён, і ўвесь гэты час сочым, каб глеба была досыць вільготнай. Грунт павінен складацца з трох частак пяску, адной часткі агароднай зямлі і адной часткі перагною. Каб паскорыць прарастанне насення, на грунт трэба насыпаць 1—2 см снегу, на яго пакласці насенне і паставіць ёмістасці на 2—3 дні ў халадзільнік. Снег будзе раставаць, зацягваючы насенне ў грунт. Праз трое сутак кантэйнеры трэба пераставіць у добра асветленае цёплае месца. Пікіраваць суніцу можна пасля з'яўлення 3—4 пар лісцікаў.

Клубніцы. Лепш за ўсё выбраць правераны сорт і пабольш насення. Глеба не павінна быць занадта ўрадлівай — досыць пяску, у які дададзена трохі перегною. Мінеральныя ўгнаенні не патрабуюцца. Перад пасевам насенне намачыць на суткі ў вадзе, потым прасушыць і пасеяць у баразёнкі на глыбіню 5 мм. Ёмістасці з насеннем лепш за ўсё накрыць плёнкай. Паліваць глебу варта так, каб грунт не размываўся. Такія клубніцы будуць пладаносіць у пачатку лета.

Горкі перац на расаду сеем у скрыні з дрэнажнымі адтулінамі. Грунт павінен складацца з трох частак перагною, часткі пяску і варта дадаць трохі попелу. Перад пасевам грунтавую сумесь неабходна прагрэць. Насенне раскладваецца ў баразёнкі на глыбіню аднаго сантыметра. Верхнюю частку грунту пасля пасеву трэба крыху ўшчыльніць. Усходы пікіруюць, калі на іх з'явяцца два сапраўдныя лісточкі. Для паліву рэкамендуецца выкарыстоўваць ваду з дадаткам марганцоўкі (тэмпература 26—28 градусаў).

У студзені таксама сеюць кветкі, цвіценне якіх пачынаецца праз 5—6,5 месяца пасля моманту пасеву: гваздзік Шабо, бягонію, бальзаміны, лабелію, петунію. Гваздзік Шабо сеюць на глыбіні 3 мм, пры з'яўленні ўсходаў ёмістасці трэба перамясціць у светлае месца. Тэмпература ў памяшканні павінна быць у межах 12—15 градусаў. Пікіруюць расліны пасля з'яўлення 4—5 пар лісточкаў. Увесну пры тэмпературы вышэй за нуль у начны час расаду можна перамясціць у плёнкавую цяплічку.

Насенне бягоній і бальзаміна вельмі маленькае, таму прысыпаць яго зямлёй не трэба: без святла яно не прарасце. Грунт робяць з дзвюх частак перагною, часткі торфу і часткі пяску, дадаючы трохі попелу. Ёмістасці з пасеяным насеннем накрываюць шклом, паставіўшы на добра асветленае месца і штодня апырскваюць грунт цёплай вадой. Пасля з'яўлення ўсходаў шкло трэба прыпадняць, праз некалькі дзён і зусім зняць. Пікіруюць бягоніі і бальзаміны пасля таго, як вырастуць 3—4 лісточкі. У пачатку мая расаду можна выносіць на свежае паветра.

Лабеліі і петуніі. Паколькі насенне вельмі дробнае, зямлёй яго таксама не трэба прысыпаць, дастаткова насыпаць у намечаныя баразёнкі і апырскаць з пульверызатара. Лабелію да прарастання насення трэба трымаць у цёмным месцы, петунію — у светлым, накрыўшы шклом. Пасля з'яўлення ўсходаў саджанцы штодня апырскваюць злёгку ружовым растворам марганцоўкі. Пры росце саджанцаў 2—3 сантыметры іх пікіруюць. У пачатку мая лабеліі і петуніі можна перамясціць з памяшкання ў веранду або на балкон.

Загаловак у газеце: Студзень: час пачынаць сяўбу

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.