Недаступная сняжынка,
Я за ёй — яна далей,
Ад галінкі да ялінкі
Усцяж аснежаных алей.
Ні у полі, ні у лесе
За яе няма мілей.
За сняжынкаю-гарэзай
Сочыць бацька зімавей.
Абагрэў бы яе ласкай,
Ды пяшчотаю сваёй...
Але чую — знікне казка,
Як зімовы снег вясной.
З усіх куточкаў Беларусі.
Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.