Вы тут

Абвешчаныя намінанты на "Оскар"


Амерыканская кінаакадэмія аб'явіла намінантаў на прэмію "Оскар", перадае Meduza.


За ўзнагароду за найлепшы фільм будуць змагацца: "Чорная пантэра", "Чорны клановец", "Зялёная кніга", "Багемская рапсодыя", "Зорка нарадзілася", "Рома", "Улада" і "Фаварытка".

На "Оскар" за рэжысуру намінаваныя: Альфонса Куарон ("Рома"), Адам Макей ( "Улада"), Спайк Лі ( "Чорны клановец"), Павел Паўлікоўскі ("Халодная вайна") і Ёргас Лантцімас з "Фаварыткі".

На ўзнагароду налепшаму акцёру прэтэндуюць: Вiго Мортэнсен ("Зялёная кніга"), Брэдлі Купер ("Зорка нарадзілася"), Ітан Хоўк ("Дзённік пастыра"), Уілем Дэфо ("На парозе вечнасці"), Крысціян Бэйл ("Улада") і Рамі Малек ("Багемская рапсодыя").

Найлепшай актрысай можа стаць: Глен Клоўз ("Жонка"), Алівія Колман ("Фаварытка"), Меліса Макарці ("Ці зможаце вы мне дараваць?"), Яліца Апарысія ("Рома") і Лэдзі Гага ("Зорка нарадзілася") .

У катэгорыі "Найлепшая актрыса другога плана" на ўзнагароды прэтэндуюць: Эма Стоўн і Рэйчал Вайс за "Фаварытку"), Эмі Адамс ( "Улада"), Рэджына Кінг ("Калі Біл-стрыт магла б загаварыць") і Марына Дэ Тавіра ("Рома").

На "Оскар" найлепшаму акцёру другога плана вылучаны: Махершала Алі ("Зялёная кніга"), Рычард Э. Грант ("Ці зможаце вы мне дараваць?"), Цімаці Шаламэ ("Прыгожы хлопчык"), Сэм Эліат ("Зорка нарадзілася") і Сэм Рокуэл ("Улада").

У катэгорыі "Найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм" прадстаўлены: "Суперсямейка 2", "Чалавек-павук: Праз сусветы", "Ральф супраць інтэрнэту", "Востраў сабак" і "Мірай з будучыні".

Поўны спіс намінантаў можна паглядзець тут.

Цырымонія ўручэння "Оскараў" у 2019 годзе пройдзе ў Лос-Анджэлесе 24 лютага.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».