Вы тут

Кітайскія школы адсочваюць месцазнаходжанне вучняў праз «разумную форму»


Сучасныя тэхналогіі ўсё часцей выкарыстоўваюцца не толькі ў звыклых ужо аргтэхніцы, мабільных прыладах і бытавой тэхніцы, але і ў такіх, здавалася б, за тысячагоддзі нязменных рэчах, як вопратка.


Фота: ABC News

Кітайскія школы ўжо зараз адсочваюць месцазнаходжанне вучняў праз абсталяваную чыпамі «разумную форму». У кожным камплекце адзення — па два чыпы, якія размяшчаюцца на плячах. Менавіта яны і дазваляюць даведацца, калі вучань уваходзіць у школу або выходзіць з яе. Акрамя таго, выкарыстоўваецца таксама элемент тэхналогіі распазнавання твараў, які вызначае, ці сваю форму апрануў школьнік. Калі вучань пажадае пакінуць школу ў навучальныя гадзіны, то прагучыць сігнал. Як адзначае кампанія Guіzhоu Guаnуu Tесhnоlоgу Соmраnу, якая распрацавала гэтую разумную тэхналогію, форму можна мыць: яна здольная вытрымаць тэмпературу да 150 градусаў Цэльсія і да 500 выпрабаванняў у пральнай машыне.

Прадугледжаны ў разумнай вопратцы і дадатковыя функцыі. Чыпы дазваляюць вызначыць, ці не заснуў вучань на ўроку. Прадугледжана таксама магчымасць ажыццяўлення школьнікамі плацяжоў з выкарыстаннем дадатковага пацвярджэння па распазнаванні твару ці адбіткаў пальцаў. Такая форма ўжо выкарыстоўваецца ў дзесяці школах кітайскай правінцыі Гуйчжоў. Як адзначае дырэктар адной са школ горада Рэнхуай, больш за 800 навучэнцаў школы, якую ён узначальвае, носяць гэтую «разумную» форму з 2016 года.

Загаловак у газеце: Адзенне, якое сочыць за школьнікамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».