Вы тут

У Індыі мала ведаюць пра Беларусь...


Інакш турысты з гэтай краіны абавязкова б яе высока ацанілі.

Такое меркаванне выказала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангіта БАХАДУР на прэс-канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнаму індыйскаму святу — Дню Рэспублікі Індыя. Дзень Рэспублікі Індыя прымеркаваны да 26 студзеня, калі краіна афіцыйна прыняла Канстытуцыю. Сёлета свята супадае з 70-гадовым юбілеем падзеі.


«Таксама гэты год важны для нас, бо з 2 кастрычніка 2018 года цягам двух гадоў мы будзем адзначаць 150-годдзе славутага міратворца Махатмы Гандзі, — паведаміла пасол. — Мы лічым яго бацькам індыйскай незалежнасці. У Мінску ўжо прайшлі тры мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. 30 студзеня, у дзень, калі Махатма Гандзі быў забіты, у беларускай сталіцы на вялікіх вулічных экранах з'явіцца невялікі фільм пра яго».

Сангіта Бахадур звярнула ўвагу, што беларуска-індыйскія адносіны развіваюцца і застаюцца цёплымі і сяброўскімі ва ўсіх сферах.

За апошнія паўгода адбыліся візіты на высокім узроўні афіцыйных дэлегацый. Гандаль, інвестыцыі і ўзаемныя бізнес-праекты набралі хуткасць. Чакаецца, што аб'ём тавараабароту за мінулы год дасягне 500 мільёнаў долараў, што будзе на 50 тысяч долараў больш, чым пазалетась. «У Індыі зараз імкнуцца адысці ад традыцыйных падыходаў і шукаюць новыя магчымасці для развіцця, і тут Беларусь мае ўсе шанцы аказацца ў сферы інтарэсаў індыйскага бізнесу», — лічыць дыпламат.

Сангіта Бахадур нагадала і пра важныя сумесныя мерапрыемствы ў культурнай сферы — свята, прымеркаванае да Дня Індыі, якое адбылося ў верасні ў Мінску, сабрала больш за 1000 чалавек.

Пасол таксама паведаміла, што ёсць намер пачаць перагаворы пра прамыя авіяпералёты з Мінска ў Дэлі, што, безумоўна, павялічыць паток турыстаў у абедзве краіны.

«Беларусь — гэта адна з найпрыгажэйшых краін, якія я бачыла, і я зараз не спрабую вас падкупіць, — заявіла журналістам Сангіта Бахадур. — Патрэбна больш інфармацыі пра яе. Зараз найлепшы час для беларускіх турыстычных агенцтваў рэкламаваць сваю краіну ў Індыі, бо індыйцы вандруюць паўсюдна, і калі яны пачуюць хаця б адну дзясятую працэнта пра Беларусь, хаця б трошачкі, гэта палепшыць сітуацыю».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

У тэму

Што агульнага ў Ганга і Свіслачы?

Менавіта ў гэтых рэках Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі і аддзяленне акіянаграфіі ўніверсітэта Калькуты праводзілі ацэнку ўздзеяння цяжкіх металаў і поліцыклічных араматычных вуглевадародаў на стан водных экасістэм. Падрабязней пра супрацоўніцтва з Індыяй нам паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Сярод высокатэхналагічных тавараў, які мы экспартуем у Індыю, найбольшую долю займаюць інтэгральныя і электронныя мікрасхемы, вымяральныя і іншыя прыборы. Таксама высокая доля хімічных рэчываў, як хларыд калію ці поліаміды.

Ды і нашы электробусы даязджаюць да Індыі. У штаце Андхра-Прадэш, як дамовіліся бакі, будзе наладжана вытворчасць электробусаў на базе кузаваў «Белкамунмаш». Прынята рашэнне аб запуску пілотных маршрутаў у горадзе Амаравіці, а таксама магчыма пастаўка некалькіх айчынных электробусаў і зарадных станцый.

Найбольш актыўна ў партнёрстве з Індыяй развіваецца супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што паглядзець у Хоцімску?

Што паглядзець у Хоцімску?

У Хоцімску нават ёсць кола агляду.

Грамадства

«За больш чым сем год былі ўсяго адны суткі без баявога выезду»

«За больш чым сем год былі ўсяго адны суткі без баявога выезду»

Гісторыя кар'еры падпалкоўніка ў адстаўцы Генадзя Цімахоўцава.

Палітыка

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. 

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад.