Вы тут

Аб'яўлены старт нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019"


Белтэлерадыёкампанія пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.


Арганізатарам праекта выступае Белтэлерадыёкампанія, суарганізатарам - Міністэрства культуры. Палажэнне аб праекце размешчана на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by. Заяўка для ўдзелу ў праекце падаецца ў электронным выглядзе на сайце арганізатара па 31 студзеня ўключна.

Вынікі адборачнага тура будуць падведзены членамі фокус-групы 4 лютага, якія большасцю галасоў вызначаць дзесяць фіналістаў. Пры гэтым колькасць удзельнікаў, адабраных для фіналу, можа быць зменена рашэннем арганізатара па прапанове фокус-групы. У час правядзення праслухоўвання на сайце Белтэлерадыёкампаніі будзе весціся анлайн-трансляцыя.

Фінал пройдзе не пазней за 8 сакавіка ў прамым тэлевізійным эфіры ў форме шоу. Пераможца фіналу вызначыцца шляхам падсумоўвання балаў, выстаўленых членамі прафесійнага журы кожнаму ўдзельніку. Галасаванне журы будзе праводзіцца публічна. Фіналіст, які набраў найбольшую колькасць балаў, аб'яўляецца пераможцам нацыянальнага адборачнага тура і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал - 18 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу "Еўрабачання-2019" традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».