Вы тут

Таксіст ў Гродне забраў з машыны чужыя Br10 тыс.


Кіроўца таксі з Гродна скраў грошы свайго наймальніка, паведаміла прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Індывідуальны прадпрымальнік з Гродна ледзь не пазбавіўся буйной сумы грошай. Мужчына здае аўтамабіль "Шкода" наёмным кіроўцам для працы ў таксі. Часам сам карыстаецца легкавіком для асабістых паездак.

Падчас адной з іх ён забыўся на скрутак з Br10 тыс. У бардачку аўтамабіля. Успомніў пра іх праз некалькі гадзін: на машыне да таго часу ўжо ездзіў другі кіроўца. Грошай у бардачку не аказалася.

"Падазрэнні ўпалі на аднаго з кіроўцаў, маладога чалавека 1996 года нараджэння, які сеў за руль адразу пасля ўладальніка. Аднак той сваё дачыненне да знікнення ўсяляк адмаўляў. Ён нават патэлефанаваў па нумары 102 і паведаміў, што ўладальнік машыны яго ілжыва вінаваціць у здзяйсненні крадзяжу", - распавялі ў прэс-службе УУС.

У сітуацыі сталі разбірацца супрацоўнікі міліцыі. Неўзабаве 22-гадовы кіроўца сваю пазіцыю змяніў. Ён распавёў, што забраў грошы і перадаў іх знаёмаму на захаванне. На пытанне, чаму хлусіў, наймальніку і міліцыянтам нічога зразумелага не адказаў. Выкрадзенае канфіскавана, а ў дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».