Вы тут

Беларусь увайшла ў топ лепшых краін свету


Беларусь увайшла ў топ-80 лепшых краін свету па версіі US News and World Report, размясціўшыся на 73-й пазіцыі, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".


Фота: visit-belarus.com

Трапіць у топ нашай краіне дапамаглі галоўным чынам балы, якія яна набрала за ўзровень адкрытасці бізнесу і прывабнасць для турыстаў. Складальнікі рэйтынгу адзначылі, у прыватнасці, маляўнічасць прыроды нашага краю - лясы і азёры.

Першае месца ў топе дасталася Швейцарыі, узровень жыцця ў якой высокі дзякуючы сукупнасці спрыяльных складнікаў. Другое месца ў Японіі, якая вылучаецца, перш за ўсё, узорным узроўнем развіцця прадпрымальніцтва. З нашых краін-суседзяў найбольш высока размясцілася Расія - 24-я пазіцыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?