Вы тут

У Швейцарыі ёсць магчымасць скарыстацца паслугамі інстаграм-сядзелкі


Незвычайную паслугу кліентам пачала прапаноўваць з лістапада мінулага года сетка гатэляў у Швейцарыі: магчымасць скарыстацца паслугамі інстаграм-сядзелкі.


У той час як гасцініцы па ўсім свеце імкнуцца, каб пастаяльцы расслабляліся, адмовіўшыся ад гаджэтаў, швейцарцы, разумеючы, што такое, напэўна, наўрад ці магчыма, знайшлі незвычайны спосаб прымусіць кліентаў адарвацца ад экранаў. Яны прапануюць наняць інстаграм-няню, якая зоймецца абнаўленнем акаўнта госця, пакуль той адпачывае ад любых электронных устройстваў. На думку аўтараў ідэі, гэта дапаможа людзям пазбавіцца ад стрэсу, які ўзнікае пры актыўным жыцці ў сацыяльных сетках (ці не ад стрэсу ад адсутнасці чалавека ў іх?). З гэтай нагоды звярнуліся па дапамогу да дзясяткаў папулярных блогераў, якія і павінны падчас усяго водпуску кліента выкладваць за яго фота, запісваць гісторыі, а таксама адказваць на асабістыя паведамленні і каментарыі. У кожнага эксперта ёсць свая спецыялізацыя — прыгожыя мясціны, падарожжы, мода, стыль жыцця, культура і мастацтва, прырода, ежа і, як паведамляецца, нават ёга. З нагоды запуску новай паслугі быў запісаны рэкламны ролік пра мопса-падарожніка. Апроч сэлфі, сабака «расказваў» пра тое, як прайшоў яго дзень і дзяліўся фатаграфіямі «сяброў».

Дарэчы, летась жа на адным з курортаў на Мальдывах з'явіліся... інстаграм-дварэцкія. У іх абавязкі ўваходзіць знаёмства кліентаў гатэля з самымі лепшым месцамі для фатаграфавання, а таксама суправаджэнне па спецыяльным маршруце, які ўключае ў сябе галоўныя месцы для сэлфі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Наняць... інстаграм-няню

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.