Вы тут

Жыхар Бабруйскага раёна павесіў сабаку за задушаную курыцу


Жыхару Бабруйскага раёна пагражае адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Ён павесіў чужога паляўнічага сабаку за тое, што ён задушыў яго курыцу, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Дзмітрый Ігнатовіч.


У Бабруйскі РАУС 20 студзеня звярнуўся 55-гадовы мужчына, які паляваў у раёне в. Старынкі Бабруйскага раёна з сабакам пароды рускі ганчак. Паводле яго слоў, у нейкі момант сабака перастаў адклікацца, і ён адправіўся на яго пошукі. Аказалася, што жывёлу на сваім падворку павесіў мясцовы жыхар.

Як распавёў намеснік начальніка Бабруйскага РАУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Рустам Хамдамаў, падчас разгляду на месцы здарэння праваахоўнікі высветлілі, што 62-гадовы жыхар в. Старынкі ўбачыў у сваім куратніку сабаку, там жа ляжала мёртвая курыца. Пенсіянер павесіў жывёлу на дрэве. Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што сабака мог задушыць ўсіх яго курэй. У дачыненні да яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ст.15.45 КаАП (жорсткае абыходжанне з жывёламі). Яму пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь (адна БВ складае Br25,5) або адміністрацыйны арышт.

У сваю чаргу гаспадару сабакі таксама пагражае адміністрацыйная адказнасць па арт. 15.47 КаАП за парушэнне правілаў утрымання хатняй жывёлы. Кропку ў гэтай справе паставіць суд, куды накіраваны абодва матэрыялы для разгляду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».