Вы тут

У Чэрыкаўскім раёне будуюць самую буйную ў СНД фотаэлектрастанцыю


У Чэрыкаўскім раёне будуюць самую буйную ў СНД фотаэлектрастанцыю.


Станцыя ўзводзіцца на тэрыторыі Рэчыцкага сельсавета на плошчы 220 га, яе магутнасць складзе 109 МВт. Ужо вядзецца мантаж канструкцый пад фотаэлектрычныя модулі. Пастаўку абсталявання і інжынірынг ажыццяўляе кітайская кампанія Роwеr Сhіnа Guіzhоu Еngіnееrіng. Чакаецца, што агульная сума інвестыцый складзе больш за 150 мільёнаў долараў.

— Праект фінансуецца ірландскай кампаніяй «Камеліясайд Лімітэд», для рэалізацыі праекта інвестар стварыў на тэрыторыі раёна ТАА «Солар Лэнд», — паведаміла намеснік старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама Алена Сляпцова. — Інвестдагавор быў заключаны яшчэ ў 2014 годзе, але актыўнае будаўніцтва пачалося толькі летась. Увод аб'екта запланаваны на гэты год. Эканамічны эфект ад яго эксплуатацыі чакаецца вельмі добры. Для параўнання, уласнік фотаэлектрастанцыі на 4 МВт, якая ўжо працуе ў раёне, з'яўляецца другім па велічыні плацельшчыкам падаткаў.

Чэрыкаўскі раён наогул прывабны для інвестараў. Як паведамілі ў райвыканкаме, цяпер тут у рабоце знаходзіцца інвестпраект на суму больш за 10 мільёнаў рублёў беларуска-літоўскага ТАА «Натуральная вада» — на будаўніцтва прадпрыемства па разліве вады.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Энергію дасць сонца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».