Вы тут

Як праходзіў першы дзень на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні


Сёння на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні стартавала спаборніцкая праграма. Яе адкрылі дзяўчаты. У кароткай праграме выступілі 36 спартсменак, 24 з іх працягнуць барацьбу ў адвольнай праграме ў пятніцу. Пасля кароткай праграмы, як і чакалася, лідзіруючую пазіцыю займае алімпійская чэмпіёнка Аліна Загітава, на другім месцы размясцілася яшчэ адна расіянка Соф'я Самадурава, на трэцім - швейцарка Алексія Паганіні.


Пасля выступлення дзяўчат адбылася цырымонія афіцыйнага адкрыцця турніру.

Старшыня арганізацыйнага камітэта чэмпіянату Еўропы 2019 года, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук адзначыў: «Для нашай краіны правядзенне такога прадстаўнічага турніру - вялікі гонар, мы зрабілі ўсё, каб чэмпіянат прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні і чаканні спартсменаў, трэнераў, балельшчыкаў апраўдаліся ў поўнай меры. Упэўнены, гэтыя спаборніцтвы дапамогуць не толькі вызначыць самых моцных фігурыстаў Еўропы, але і аб'яднаюць людзей, закаханых у фігурнае катанне і спорт. У Беларусі ўсебаковае развіццё спорту ўваходзіць у лік асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Ва ўсёй краіне рэгулярна адкрываюцца новыя спартыўныя аб'екты, якія даступныя кожнаму, хто хоча стаць больш моцным, загартаваным і прыгожым. Асаблівае становішча ў шэрагу сучасных спартыўных аб'ектаў займае «Мінск-арэна», дзе сёння мы з радасцю прымаем гасцей з усёй Еўропы. Спадзяюся, гэтая пляцоўка стане тым утульным месцам, дзе хтосьці зробіць свае першыя крокі да запаветнай мэты, а хтосьці ў чарговы раз пацвердзіць сваё высокае прафесійнае майстэрства».

Аліна Загітава.

Соф'я Самадурава.

Алексія Паганіні

«Сёння мы ўпершыню ў Мінску, - расказвае віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза канькабежцаў Аляксандр Лакернік. - Еўропа з'яўляецца вельмі важнай часткай Міжнароднага саюза канькабежцаў, з 74 краін-членаў, 44 прадстаўляюць Еўропу і мы ўсе спадзяемся, што еўрапейскія атлеты прадстаўляюць не толькі колькасную большасць, але таксама з'яўляюцца найлепшымі прадстаўнікамі фігурнага катання. «Мінск-арэна» з'яўляецца адным з найлепшых мультыфункцыянальных комплексаў у Еўропе, менавіта таму сталіца Беларусі была абрана ў якасці горада, які прымае чэмпіянат Еўропы ў 2019 годзе. Яшчэ адной прычынай стала гасціннасць і энтузіязм гледачоў, які мы назіралі тут падчас іншых спаборніцтваў па фігурным катанні, шорт-трэку і іншых відах спорту. Мы ўпэўненыя, што гэты чэмпіянат стане выдатнай часткай гісторыі фігурнага катання і будзе дададзены ў спіс паспяховых спартыўных мерапрыемстваў. Кажуць, лёд слізкі, але нават на гэтым слізкім лёдзе, жадаю вам не падаць, не рабіць памылак, я пажадаю кожнаму з вас прадэманстраваць свае найлепшыя якасці», - звярнуўся віцэ-прэзідэнт да спартсменаў.

Завяршыўся спаборніцкі дзень выступленнямі спартыўных пар. Пасля кароткай праграмы на лідзіруючай пазіцыі аказаліся французы Ванэса Джэймс і Морган Сіпрэ. Другое месца займаюць расіяне Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў. На трэцяй пазіцыі - італьянцы Ніколь Дэла Моніка і Матэа Гуарысе. Змагацца за ўзнагароды спартыўныя пары працягнуць заўтра ў выступленнях з адвольнай праграмай.

Ванэса Джэймс и Морган Сіпрэ

Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў.

Нагадаем, у Мінску мы ўбачым на лёдзе 145 спартсменаў, якія прадстаўляюць 34 краіны. 37 прадстаўнікоў мужчынскага адзіночнага катання, 36 прадстаўніц жаночага адзіночнага катання, 11 спартыўных пар і 25 пар, якія прадстаўляюць танцы на лёдзе.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.