Вы тут

Не менш за 16 чалавек загінулі падчас акцый пратэсту ў Венесуэле


Па меншай меры 16 чалавек загінулі 23 студзеня ў ходзе сутыкненняў падчас антыўрадавых маніфестацый у Венесуэле. Такія дадзеныя прыводзіць ТАСС са спасылкай на інтэрнэт-партал El Pitazo.


Сутычкі пратэстоўцаў з сіламі бяспекі суправаджаліся чалавечымі ахвярамі ў штатах Амасонас, Барынас, Балівар, Партугеса і Тачыра, а таксама ў сталіцы краіны Каракасе. Буйныя акцыі былі арганізаваны ў многіх рэгіёнах краіны.

Старшыня парламента Венесуэлы і лідар апазіцыі Хуан Гуаіда абвясціў сябе выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы ў час мітынгу ў Каракасе. Па дадзеных няўрадавай арганізацыі "Венесуэльская абсерваторыя сацыяльнага канфлікту" ў сацсетцы Twitter, спіс загінулых складаецца з 13 чалавек. "Пацвярджаецца гібель 13 чалавек падчас пратэстаў, у гэты лік уключаны толькі тыя людзі, асобы якіх устаноўлены", - гаворыцца ў паведамленні НДА. У ім удакладняецца, што тры чалавекі загінулі ў Каракасе, яшчэ трое - на тэрыторыі заходняга штата Барынас, па дзве ахвяры зарэгістравана ў рэгіёнах Амасонас, Балівар і Тачыра, а яшчэ адна - у штаце Партугеса. Мадура палічыў гэта дзяржаўным пераваротам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?