Вы тут

На пажары ў Гродне пацярпеў 13-гадовы хлопчык


Трынаццацігадовы хлопчык шпіталізаваны ў Гарадзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу з дыягназам атручванне прадуктамі гарэння. Яго стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на МНС.


Увечары 23 студзеня падлетак заўважыў дым, які ідзе з склепа дома, у якім ён жыве, і вырашыў паглядзець, што здарылася. Ён адчыніў дзверы ў склеп, але пракрасціся ўнутр памяшкання не змог з-за моцнага задымлення. Хлопчык сам звярнуўся па медыцынскую дапамогу да работнікаў хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца здарэння, калі праз гадзіну адчуў сябе дрэнна.

Прычыны пажару ў падвале пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Шчорса ў Гродне высвятляюцца. Паводле інфармацыі МНС, супрацоўнікі якога аператыўна ліквідавалі ўзгаранне, ніхто акрамя падлетка не пацярпеў. Пашкоджана маёмасць у вочку, закураны сцены і столь у склепе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.