Па меншай меры 26 чалавек загінулі, яшчэ 24 прапалі без вестак у выніку моцных паводак на востраве Сулавесі ў Інданезіі. Пра гэта паведаміў у чацвер кіраўнік Агенцтва па прадухіленні стыхійных бедстваў правінцыі Паўднёвы Сулавесі Сямсібар, піша ТАСС.
Па дадзеных чыноўніка, словы якога прыводзіць партал навінаў Detik, з-за стыхійнага бедства свае дамы вымушаныя былі пакінуць больш за 3,9 тыс. чалавек.
Няспынныя некалькі сутак моцныя дажджы сталі прычынай выхаду вады з берагоў дамбы Білі-Білі, якая размешчана прыкладна ў 30 км ад адміністрацыйнага цэнтра правінцыі горада Макасара.
Чым Капыльскі раён жыве сёння і якія планы на перспектыву?
Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».
У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.