Вы тут

Час дабрадзейнасці


Не толькі спектаклі, але і выстаўкі, сустрэчы, дабрачынныя акцыіі... V Міжнародны калядны фестываль «Нябёсы» наведала сёлета больш як 1,6 тысячы гледачоў, а ў насычанай конкурснай праграме бралі ўдзел 15 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і Літвы. Гран-пры і дыплом «За лепшы спектакль» міжнароднага каляднага фэсту прысуджаны тэатру «Душагрэі» з Масквы за спектакль «Вінаградная ягадка» рэжысёра Рустэма Карымава. Спектакль заснаваны не на біблейскай гісторыі, а на народных казках, але пастаноўка адпавядае духоўнаасветніцкай накіраванасці фестывалю.


Дарэчы, гэты калектыў — пастаянны ўдзельнік не толькі форуму, але і дабрачыннай акцыі «Святло душы — дабрадзейнасць».

У намінацыі «За найлепшы дэбют» адзначаны эстонскі тэатр «Ліхтарык» за пастаноўку «Шарсцяная казка» рэжысёра Ірыны Мар’япуу. Дыплом «За найлепшае раскрыццё духоўнамаральнага зместу спектакля» прысуджаны камернаму тэатру «Пілігрым» з расійскай Каломны за спектакль «Калядны вяртэп» Алега Гаўрыліна. Спецыяльны прыз імя Людмілы Ждановіч і дыплом «За самы гарэзлівы і вясёлы спектакль» атрымаў маскоўскі тэатр «У чамадане» за пастаноўку Алёны Харашых «Калядны балаганчык». Лепшым прызнана акцёрскае выкананне артыстаў Закарпацкага акадэмічнага абласнога тэатра лялек з Ужгарада (Украіна) у спектаклі Юліі Білінська «Сны Ахнеуса».

Народная драма «Цар Ірад» на беларускай мове дзіцячага драматычнага гуртка «Жаронцы» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці адзначана дыпломам «За вопыт асваення батлеечнага жанру».

Былі і іншыя ўзнагароды ад журы. Напрыклад, сямейны тэатр Аляксандра і Ларысы Быцко з в. Стойлы Пружанскага раёна ўзнагароджаны дыпломам «За захаванне народных, духоўных і культурных традыцый». Адзначана і Вольга Мілашэўская «За творчую ініцыятыву ў рабоце студыі “Батлейка” Нядзельнай школы Свята-Елісавецінскага манастыра».

Бажэна СТРОК

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».