Вы тут

Творчыя крылы Уладзіміра Ліпскага


«У кожным слове, у кожнай думцы — паэзія», — так характарызуе творчасць Уладзіміра Ліпскага народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. З нагоды саракагадовага юбілею пісьменніка на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» была зладжана творчая вечарына «Дзялюся крыламі». Своеасаблівы літаратурны спектакль пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, артыста і рэжысёра Валерыя Анісенкі поўніўся ў асноўным чытаннем урыўкаў з твораў Уладзіміра Ліпскага.


Віншавалі пісьменніка і чыталі фрагменты яго твораў калегі-літаратары, выдаўцы, артысты і нават пераможцы рэспубліканскага дзіцячага конкурсу «Жывая класіка», землякі пісьменніка і іншыя асобы.

 Уладзімір Ліпскі — пісьменнік, грамадскі дзеяч, узначальвае Беларускі дзіцячы фонд і з’яўляецца ініцыятарам і старшынёй журы усебеларускіх фестываляў народнага гумару ў Аўцюках. Аўтар амаль сямідзесяці кніг для дзяцей і дарослых. Творы пісьменніка перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую і літоўскую мовы.

— Аб’ектам творчасці Уладзіміра Ліпскага з’яўляецца, безумоўна, уся Беларусь: яе гісторыя, цікавая, часам пакутлівая, і вельмі-вельмі прыгожая, — зазначыў у прывітальным слове Мікалай Супрановіч. — Як дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» я ганаруся, што мы многа гадоў творча супрацоўнічаем з Уладзімірам Сцяпанавічам. За гэты час выпушчана шмат кніг, арганізавана многа цікавых праектаў, сярод якіх — «Бібліятэка часопіса “Вясёлка”». Гэта тая серыя, якая расказвае пра дзіцячых пісьменнікаў, што рабілі свае першыя крокі, агучвалі першыя словы менавіта на старонках гэтага часопіса. Сёння развіваецца і набірае моц праект «Асобы». Ужо выйшлі кнігі пра акадэміка Віктара Парфёнава, касманаўта Пятра Клімука, пісьменніка Рыгора Бабчанку, а таксама кніга да 75-годдзя Уладзіміра Ліпскага. За кожнай кніжкай — вялікая постаць.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Загаловак у газеце: Той, хто вучыць лятаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».