Вы тут

Адкрыццё саміх сябе


Кітайская паэзія прагучала і ў арыгінале, і па-беларуску ў рамках прэзентацыі кніжных праектаў выдавецтва «Мастацкая літаратура» «Беларусь і Кітай: масты дружбы», што днямі ладзілася ў кнігарні «Дружба» ААТ «Белкніга».


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» займае вядучае месца на айчынным кніжным рынку па выданні перакладной кітайскай літаратуры. Сярод найбольш значных праектаў апошніх гадоў — выданне кніг серыі «Даследаванні кітайскай цывілізацыі» (рэалізуецца сумесна з Рэспубліканскай Канфедэрацыяй прадпрымальніцтва ў Кітаі), а таксама першай кнігі серыі «Ключавыя канцэпты кітайскай думкі і культуры» (ладзіцца сумесна з Пекінскім «Выдавецтвам па выкладанні і даследаванні замежных моў»). Кнігі гэтых серый, што пабачылі свет альбо яшчэ толькі рыхтуюцца да друку, асвятляюць многія аспекты і адметнасці кітайскай нацыянальнай культуры. Гэта багатая сфера, у якую ўваходзіць і іерагліфічнае пісьменства, і опера, і драма, і жывапіс, і архітэктура, і тэатральнае, і традыцыйнае прыкладное мастацтва, і адзенне, і у-шу, і месяцовы каляндар, і міфы...

Істотнае месца сярод распачатых праектаў адводзіцца буйной серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая», заснаванай пяць гадоў таму Выдавецкім домам «Звязда», што цяпер рэалізуецца выдавецтвам «Мастацкая літаратура». За гэты час пабачылі свет пераклады кітайскіх паэтаў Ван Вэя, Ду Фу, Ай Ціна, Лі Хэ, Лі Бо і іншых... Гэта своеасаблівыя ўрокі кітайскай гісторыі ад VII стагоддзя да нашага часу. Кітайцы мэтанакіравана захоўваюць сваю культуру і самабытнасць, не дапускаючы ўкаранення ў ёй штампаў.

У праектах «Мастацкай літаратуры» задзейнічаны шматлікія кваліфікаваныя кітаісты, даследчыкі, перакладчыкі, супрацоўнікі ўстаноў, якія займаюцца вывучэннем традыцыйнай кітайскай культуры. Іх мэта — зрабіць кітайскую культуру, якая налічвае звыш пяці тысячагоддзяў, больш зразумелай і даступнай кожнаму. Выданні прызначаны не толькі для тых, хто цікавіцца ўсходняй цывілізацыяй, але і тым, хто жадае пашырыць свой кругагляд і пабачыць нешта яшчэ. Як заўважыў перакладчык Мікіта Крыцук, самае чароўнае ў знаёмстве з іншымі — гэта адкрыццё саміх сябе і роздум пра тое, што мы пра сябе яшчэ не ведаем.

Яна БУДОВІЧ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».