Вы тут

Пазнаёміцца з «электрычным чалавекам»


І знакамітымі навукоўцамі прапануе акадэмічная бібліятэка.

Падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць з 21 па 31 студзеня Дні адкрытых дзвярэй.


Супрацоўнікі кніжніцы запрашаюць усіх ахвотных азнаёміцца з гісторыяй бібліятэкі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі падчас экскурсіі, а таксама з рэдкімі выданнямі, прадстаўленымі на выстаўцы «З навуковай скарбонкі мінулых стагоддзяў». Экспазіцыю складаюць заходнееўрапейскія і расійскія навуковыя выданні XVII — XVIII стст. па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, медыцыне, геаграфіі з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў. Сярод найбольш каштоўных экспанатаў — знакаміты трактат «Вялікае майстэрства артылерыі» (1676) ваеннага інжынера і тэарэтыка артылерыі з Вялікага Княства Літоўскага Казіміра Семяновіча, прыжыццёвае выданне працы шведскага прыродазнаўца Карла Лінея «Роды раслін» (1764), «Старажытная расійская гісторыя» (1766) Міхаіла Ламаносава і перакладзеная ім жа на рускую мову «Валфіянская эксперыментальная фізіка» (1760), адзін з тамоў 12-томнай «Гісторыі Польшчы» (1711) Яна Длугаша, «Апісанне зямлі Камчаткі» (1786) рускага географа першай паловы XVIII ст. Сцяпана Крашаніннікава.

У інфармацыйна-выставачным цэнтры наведвальнікаў чакае кніжная выстаўка, прысвечаная беларускаму навукоўцупрыродазнаўцу, мэтру электрычнасці Якубу Атонавічу Наркевічу-Ёдку. Пройдзе і кінапаказ дакументальных навукова-папулярных фільмаў міжнароднага фонду «Навука вакол нас» Студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня В. Бокуна»: «Якуб Наркевіч-Ёдка. Утаймавальнік маланак, або “Электрычны чалавек”», «Казімір Семяновіч. Вялікае мастацтва артылерыі».

Традыцыйна ў холе першага паверха ладзіцца выстаўка «Навука Беларусі: інавацыі, тэхналогіі, прыярытэты», дзе прадстаўлены энцыклапедычныя і даведачныя выданні, манаграфіі, зборнікі навуковых прац, матэрыялы міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, сімпозіумаў. Выданні знаёмяць з асноўнымі напрамкамі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак беларускіх вучоных па найважнейшых кірунках прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навук.

А яшчэ супрацоўнікі кніжніцы запрашаюць паўдзельнічаць у акцыі «Мяняем кнігу на кнігу ці аддаём у добрыя рукі!». Для абмену прымаюцца любыя кнігі з хатніх бібліятэк.

Міра ІЎКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.