Вы тут

Студэнта-замежніка вышлюць з Беларусі за хуліганства ў інтэрнаце


Туркменскага студэнта вышлюць з Беларусі за хуліганства ў інтэрнаце ў навагоднюю ноч, гаворыцца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.


Пытанне пра высылку 19-гадовага грамадзяніна Туркменістана з тэрыторыі Беларусі разглядалася 22 студзеня на базе інтэрната №5 БДЭУ. "З удзелам прадстаўнікоў універсітэта, інтэрната, кіраўніцтва Ленінскага РУУС Мінска і ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама было прынята рашэнне аб высылцы студэнта з закрыццём уезду ў Беларусь тэрмінам на тры гады. На працягу 30 дзён ён абавязаны пакінуць краіну", - праінфармавалі ў міліцыі.

31 снежня ў 23.26 сталічныя міліцыянеры атрымалі паведамленне пра тое, што ў інтэрнаце №5 БДЭУ адбываецца бойка. На месцы інфармацыя не пацвердзілася. Аднак пры абследаванні інтэрната праваахоўнікі пачулі гук ад выбуху петарды на адным з паверхаў. За гэта правапарушэнне быў затрыманы 19-гадовы студэнт - грамадзянін Туркменістана. Хлопец быў дастаўлены для высвятлення сітуацыі ў аддзел міліцыі. Супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі студэнт не здзяйсняў. Пасля ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.17.1 КаАП (дробнае хуліганства), яму было прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».