Вы тут

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсе "Інтэрнэт-прэмія "ТІБО-2019"


Прыём заявак на конкурс "Інтэрнэт-прэмія "ТІБО-2019" прадоўжыцца да 16 сакавіка 2019 года, піша БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.


Гэты конкурс праводзіцца ў Беларусі штогод з 2003 года ў час міжнароднай спецыялізаванай выставы па тэлекамунікацыях і інфармацыйных тэхналогіях "ТІБО". На афіцыйным сайце выставы створаны спецыяльны раздзел, які дазваляе ўладальніку і распрацоўшчыку інтэрнэт-рэсурсу прадставіць сайт на атрыманне прэміі.

Конкурс сёлета праводзіцца па 12 намінацыях. Інтэрнэт-рэсурс можа быць заяўлены толькі ў адной намінацыі. "Галоўнае адрозненне прэміі гэтага года - уручэнне Гран-пры конкурсу лепшаму беларускаму распрацоўшчыку ў намінацыі "Карпаратыўныя і тэматычныя інтэрнэт-рэсурсы". Упершыню ў гісторыі конкурсу журы можа адзначыць аднаго са стваральнікаў сайтаў, якія атрымалі найбольшую колькасць прызавых месцаў па выніках конкурсу ў гэтай намінацыі і якія атрымалі максімальныя ацэнкі экспертаў", - адзначылі арганізатары.

З 2003 года ў конкурсе прынялі ўдзел каля 8 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў. Арганізатары конкурсу - Міністэрства інфармацыі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".

Міжнародны форум "ТІБО-2019" пройдзе з 8 па 12 красавіка ў "Мінск-Арэне".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.