Вы тут

Фестываль па логіцы і матэматыцы для дзяцей 1-4 класаў пройдзе ў Мінску


 “У бацькі Мэры ёсць 5 дачок: Чача, Чычы, Чэчэ і Чоча. Як завуць 5 дачку?” Задачка простая, але, як паказвае практыка, нават дарослыя над ёй задумваюцца. Праверыць, ці не скісла ваша шэрае рэчыва без лагічнай нагрузкі, і правесці час з карысцю запрашаюць арганізатары фестывалю па логіцы і матэматыцы.


26 студзеня на базе сталічнай гімназіі № 16 пройдзе вочны тур Алімпіяды “Супер-логік” Адборачныя выпрабаванні прайшлі 1600 дзяцей.

Алімпіяда “Супер-логік” — гэта міжнароднае анлайн-спаборніцтва ў вырашэнні нестандартных задач па матэматыцы і логіцы для дзяцей 1-4 класаў на базе платформы LogicLike.com. За час яе існавання ў ёй узялі ўдзел больш за 50 тысяч дзяцей з Беларусі, Расіі, Украіны , ЗША і іншых краін. У Беларусі яна пройдзе ўжо ў дзевяты раз.  У праграму ўваходзяць задачы на логіку, ​кемлівасць, уважлівасць, прасторавае і крытычнае мысленне, пошук заканамернасцяў і выбудоўванне паслядоўнасцяў. Віртуальная платформа па логіцы і матэматыцы аб'ядноўвае больш за 100 000 чалавек, супрацоўнічае з Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі і навучальным цэнтрам пры БДУ, арганізуе  адукацыйныя мерапрыемствы для педагогаў.

На фестывалі будзе дзейнічаць FUN-зона, дзе можна будзе зрабіць фота з велізарным плюшавым персанажам, пагутарыць з юнымі “калегамі” і адпачыць ад мазгавой актыўнасці з дапамогай гульняў.

У зоне для дарослых пройдзе варкшоп па логіцы для дарослых. Калі вы не шахматыст, то даўно  не трэніруеце інтэнсіўна сваё лагічнае мысленне! А яшчэ тут адбудзецца бітва “Дарослыя vs. Дзеці”, дзе юныя логікі будуць змагацца з мэтрамі беларускага клуба “Што? Дзе? Калі?”.

У фестывалі ўдзельнічае і Юра Бязручка — вундэркінд з Мінска, які ўжо 7 разоў запар набірае максімум балаў у Алімпіядзе “Супер-логік”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.