Вы тут

Новую свідравіну прабурылі беларускія нафтавікі ў Эквадоры


Прадаўжэннем паспяховай распрацоўкі беларускімі спецыялістамі радовішча Армадылья ў Эквадоры стала яшчэ адна прабураная, сёмая па ліку, высокадэбітная свідравіна, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ВА "Беларуснафта".


Свідравіна ўведзена ў эксплуатацыю з узроўнем сутачнай здабычы ў памеры 74 т бязводнай нафты. У прэс-службе нагадалі, што ў канцы снежня 2018 года ў Эквадоры ў эксплуатацыю была здадзена шостая свідравіна, прабураная на глыбіню 3496 м з сутачным дэбітам звыш 60 т нафты. Дзякуючы ўводу ў эксплуатацыю гэтых двух аб'ектаў сутачная здабыча нафты на Армадылья вырасла амаль на 150 т - да 400 т.

"У канцы мінулага года на прадпрыемстве пачалі новую праграму бурэння. І першыя дзве свідравіны ўжо далі добры рэзультат. Нават большы, чым мы чакалі. Цалкам пацвердзілася геалагічная мадэль і рэсурсная база, вызначэннем якой займаліся беларускія спецыялісты, у тым ліку з БелНДПІнафта. З улікам рэзультату, дасягнутага на першых пяці свідравінах, прабураных у пазамінулым годзе, мы плануем за год-два павялічыць здабычу нафты на радовішчы амаль у два разы - да 200 тыс. т у год", - адзначыў старшыня савета дырэктараў АТ "Сэрвіс Ойл Эквадор Эквасервойл" Андрэй Бохан.

Як расказалі на прадпрыемстве, да канца года на эквадорскім радовішчы плануецца прабурыць яшчэ пяць свідравін. У ліку задач таксама ўвод сістэмы збірання, падрыхтоўкі нафты і камерцыйнага ўліку прадукцыі, падключэнне гэтага вузла да транспартнай інфраструктуры, створанай у 2018 годзе.

Даччынае прадпрыемства "Беларуснафты" - АТ "Сэрвіс Ойл Эквадор Эквасервойл" - дзейнічае ў Рэспубліцы Эквадор з 2013 года. У адпаведнасці з дагаворам з дзяржаўнай нафтаздабыўной кампаніяй "Петраамазонас" беларусы займаюцца аптымізацыяй вытворчасці, развіццём інфраструктуры, геолагаразведкай, суправаджаюць бурэнне і рамонт свідравін.

Радовішча Армадылья ўваходзіць у блок нумар 55, размешчаны ў традыцыйным здабыўным рэгіёне гэтай лацінаамерыканскай краіны - ва ўсходняй правінцыі Напа. Паводле даных геолагаў, яго нафтавыя запасы складаюць больш за 10 млн бараляў, або 1,5 млн т.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Венесуэлы, Эквадора.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «маленькая «Заря» распальвала партызанскі рух на Брэстчыне

Як «маленькая «Заря» распальвала партызанскі рух на Брэстчыне

У 1943—1944 гадах легендарнай Хаваншчыны (Івацэвіцкі раён) немец баяўся як агню.

Культура

Андрэй Куціла: У параўнанні з ігравым  дакументальнае кіно — несумленнае

Андрэй Куціла: У параўнанні з ігравым дакументальнае кіно — несумленнае

Заўтра ў харвацкай сталіцы пачынаецца міжнародны фестываль дакументальнага кіно ZаgrеbDох, у асноўны конкурс якога адабраны і фільм беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы Summа.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.