Вы тут

МЗС: венесуэльскі народ можа самастойна справіцца з цяжкасцямі


У Беларусі з суперажываннем адсочваюць сітуацыю ў Венесуэле. Пра гэта БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, адказваючы на пытанне аб тым, ці змянілася пазіцыя беларускага боку ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Венесуэле.


"Наша пазіцыя не змянілася. Мы з суперажываннем адсочваем сітуацыю ў Венесуэле. Лічым, што ўсе праблемныя пытанні павінны вырашацца самім венесуэльскім грамадствам і выключна шляхам мірнага дыялогу ў рамках прававога поля і Канстытуцыі. Венесуэльскі народ можа самастойна справіцца з узніклымі цяжкасцямі без ўмяшання звонку", - заявіў прэс-сакратар.

Што тычыцца беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Венесуэле, то інцыдэнтаў з імі не зарэгістравана. "Многія з іх знаходзяцца там у рамках выканання сацыяльнага заказу ўрада Венесуэлы, які і працягваюць выконваць", - сказаў Анатоль Глаз.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.