Вы тут

Банк Масква-Мінск перайменаваны ў Банк Дабрабыт


ААТ "Банк Масква-Мінск" перайменаваны ў ААТ "Банк Дабрабыт". Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі №41 ад 23 студзеня, інфармуе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.


У адпаведнасці з дакументам праведзена дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў, унесеных у статут адкрытага акцыянернага таварыства "Банк Масква-Мінск" рашэннем агульнага сходу акцыянераў ад 28 снежня 2018 года і звязаных са змяненнем назвы банка.

Пастанова ўступае ў моц 28 студзеня 2019 года.

Банк Масква-Мінск з'яўляецца значным гульцом на банкаўскім рынку Беларусі з пункту гледжання абслугоўвання карпаратыўнага бізнесу. У банку абслугоўваецца больш за 10 тыс. юрыдычных асоб. Банк таксама пастаянна ўваходзіць у топ-3 асноўных удзельнікаў таргоў на валютна-фондавай біржы. Акцыянерамі банка з'яўляюцца Нацыянальны банк Беларусі (больш за 99%) і ААТ "Парытэтбанк".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Жанчыну, якая здолела не толькі вярнуць дзіця з прытулку, але і далей выхоўвае яго, знайсці аказалася не проста. 

Грамадства

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Люты больш нагадвае пазачарговы вясновы месяц.

Грамадства

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Чым Капыльскі раён жыве сёння і якія планы на перспектыву?

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».