Вы тут

Знойдзена цела зніклай навапалачанкі. У забойстве падазраецца яе сын


Тыдзень таму, 17 студзеня, у Наваполацкі ГАУС паступіла заява аб тым, што без вестак знікла мясцовая жыхарка 1967 года нараджэння. І вось сёння з'явілася інфармацыя, што яе цела знойдзена ва Ушацкім раёне. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 31-гадовы сын жанчыны.


У ходзе правядзення пачатковых аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага рoзыска мясцовага ГАУС вылучылі некалькіх версій, кожная з якіх была дасканальна адпрацавана. Былі апытаны сваякі і знаёмыя жанчыны, а таксама іншыя людзі, якія маглі нешта ведаць пра тое, што адбылося. Супрацоўнікі міліцыі здзейснілі пакватэрны абыход па месцы жыхарства жанчыны, прагледзелі запісы камер відэаназірання.

Для каардынацыі напрамкі далейшых дзеянняў і аказання дапамогі ў горад выбылі дасведчаныя супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама.

Сабраная інфармацыя дазволіла супрацоўнікам міліцыі зрабіць выснову, што асноўная версія знікнення мае крымінальны характар.

Была атрымана інфармацыя аб магчымай датычнасці да забойства навапалачанкі яе 31-гадовага сына. Мужчына прызнаўся ў злачынстве, а таксама ўказаў месца, дзе схаваў цела. Яго знайшлі ва Ушацкім раёне.

У цяперашні час на месцы выяўлення цела працуе следча-аператыўных група. Заведзена крымінальная справа па частцы 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса (забойства). Абставіны і матывы здзяйснення злачынства высвятляюцца.

sb.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.