Вы тут

Цікавыя словы беларускай мовы


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць удасканальваць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам, ці ведалі вы, што:

абаджгаць — пакусаць (пра пчол, аваднёў і інш.); апячы (крапівою);

амбарас — турботы, непакой;

бахматы — пышны, разложысты;

вільчык — верхні стык даху, канёк;

засаб — запар, без перапынку;

клыпаць — марудна ісці, накульгваючы;

ніжнік — малодшая фігура ў ігральных картах, валет;

разбэрсаць — раскідаць, распусціць, разблытаць;

раннюю расу абагнаць — устаць вельмі рана, на золку; (беларускія сінонімы: з зарою ўстаць, як свет сонцам (устаць); рускі адпаведнік: встать с солнцем);

з тропу збіваць — выклікаць замяшанне, заблытваць (беларусы яшчэ скажуць: з поля зводзіць, з ладу (з толку) збіваць, са штыху збіваць; рускія: сбивать с толку).

Загаловак у газеце: Нас са штыху не саб'еш

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.