Вы тут

Карта асноўных задач Нацбанка прадугледжвае інфляцыю сёлета да 5%


Дакументам стратэгічнага планавання, у якім пазначаны асноўныя мэты і задачы Нацыянальнага банка як інстытута на бягучы год, з'яўляецца Карта асноўных задач фінансавага рэгулятара на год.


Фота мае ілюстрацыйны характар.

Задачы двух узроўняў нацэлены на дасягненне Нацыянальным банкам асноўных мэт па падтрыманні цэнавай і забеспячэнні фінансавай стабільнасці ў 2019 годзе. Да задач першага ўзроўню ставіцца павышэнне інстытуцыйнай эфектыўнасці Нацбанка і падтрыманне інфляцыі, вымеранай індэксам спажывецкіх цэн, у межах 5 %. Задачамі першага ўзроўню стане гарантаванне надзейнага і бяспечнага функцыянавання банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», а таксама абмежаванне сістэмных рызык фінансавай стабільнасці.

Да другога ўзроўню адносяцца такія задачы, як абарона правоў спажыўцоў фінансавых паслуг і прыняцце мер, якія спрыяюць дэдаларызацыі эканомікі. Таксама важнае забеспячэнне кантролю над ростам грашовага прапанавання, дастатковага для задавальнення плацежаздольнага попыту эканомікі на грошы. У задачах другога ўзроўню знайшлі адлюстраванне і пытанні развіцця фінансавага рынку ў разрэзе яго сегментаў, інстытутаў і інструментаў. Такі падыход заснаваны на фундаментальным уздзеянні цэнавай і фінансавай стабільнасці на ашчадныя і інвестыцыйныя матывы паводзін суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва, што вызначае дзелавы клімат у эканоміцы і перспектывы развіцця фінансавага рынку.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнтка «Звязды» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Карэспандэнтка «Звязды» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Раім вам у наступным годзе адправіцца туды самім.

Спорт

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Як варатар зборнай Беларусі па пляжным футболе сумяшчае гульню з роляй настаўніка і бацькі.  

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.

Палітыка

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Спікер верхняй палаты акрэсліла асноўныя задачы, якія стаяць перад сёмым скліканнем Савета Рэспублікі.