Вы тут

Надвор'е — тэмпературныя арэлі


На гэтым тыдні шырокі антыцыклон, які раскінуўся над Расіяй, распаўсюдзіў уплыў і на надвор'е ў нашай краіне. Усталявалася малавоблачнае і марознае надвор'е з тэмпературным фонам на 2—5 градусаў ніжэй нормы. Але ў выхадныя дні маразы пачнуць слабець, і ў пачатку наступнага тыдня тэмпера вернецца ў норму, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу да нас завітаюць франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з Балканскага паўвострава. Яны прынясуць снег, уначы — са слабай завеяй, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад 6 марозу па паўднёвым захадзе краіны і да мінус 14 градусаў па паўночным усходзе. Днём чакаецца ад мінус 4 да мінус 11 градусаў.

У ноч на нядзелю на большай частцы краіны чакаюцца істотныя ападкі і нас зноў падмарозіць. Тэмпература паветра ўначы складзе ў асноўным 7—14 марозу, пры праясненнях паветра астудзіцца да мінус 15—17 градусаў. Удзень будзе ад мінус 4 да мінус 11 градусаў, месцамі — 12—13 марозу.

У панядзелак уначы надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, а ўдзень адаб'ецца ўплыў чарговай сістэмы франтальных раздзелаў з паўднёвага захаду Еўропы. Уначы месцамі па краіне, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—14 марозу, пры праясненнях слупок апусціцца да мінус 15 — мінус 18 градусаў, удзень будзе 2—8 марозу. Па паўднёвым захадзе краіны будзе цяплей: уначы — 3—5 марозу, удзень каля нуля.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег, па поўдні краіны з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 7, па паўночным усходзе — 8—10 марозу, удзень — ад мінус 4 да 2 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.