Вы тут

«#Нясумны фестываль псіхалогіі» ўпершыню пройдзе ў БДУ


Старт тыднёвай праграме будзе дадзены 18 лютага. Мерапрыемства прымеркаванае да 140-годдзя псіхалагічнай навукі. Ідэя яго арганізацыі належыць студэнтам-псіхолагам факультэта філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН) Белдзяржуніверсітэта.


Удзельнікам маштабнай падзеі можа стаць любы школьнік, студэнт, магістрант або аспірант сталічных устаноў адукацыі. Для іх падрыхтавана разнапланавая праграма, якая ўключае каля 30 майстар-класаў, семінараў, дыягнастычных гульняў, трэнінгаў і іншых мерапрыемстваў. Усе яны бясплатныя. Іх правядуць вядучыя спецыялісты псіхалагічнай службы БДУ, выкладчыкі і студэнты кафедры псіхалогіі ФФСН.

У спіс акцый для школьнікаў уключаны практычныя заняткі, дзе падлеткам дапамогуць у вырашэнні асабістых праблем, яны змогуць лепш даведацца аб прычынах сваіх звычак, навучацца ставіць мэты і дасягаць іх. Таксама старшакласнікам раскажуць пра спосабы эфектыўнага запамінання навучальнага матэрыялу і пераадолення перадэкзаменацыйнага стрэсу. Для студэнтаў падрыхтаваны трэнінгі па рацыянальным планаванні працоўнага дня, кантраляванні эмоцый і выбары прыярытэтаў.

Акрамя таго, на фестывалі будуць працаваць сумесныя пляцоўкі для прадстаўнікоў  розных узростаў. Школьнікі і студэнты сустрэнуцца на семінарах па развіцці назіральнасці, “расшыфроўцы” невербальнай камунікацыі. На гульні-віктарыне "Абарона ад цёмных мастацтваў: як адрозніць псіхолага ад дэментара?” слухачы даведваюцца аб асаблівасцях працы прафесійных псіхолагаў і хітрыках псеўдаспецыялістаў.

Завершыцца фестываль 22 лютага квэст-семінарам “Cherchez la femme”, прысвечаным славутым жанчынам-псіхолагам. Каманды студэнтаў падрыхтуюць у любым зручным для іх фармаце даклад на адну з прапанаваных тэм і прадставяць яго аўдыторыі і суддзям. Таксама ўдзельнікі вырашаць галаваломкі, падказкі да якіх можна знайсці ў групе фестывалю ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”.

Для ўдзелу ў мерапрыемствах запрашаюцца мінскія студэнты і школьнікі. Для гэтага неабходна зарэгістравацца да 15 лютага.

Кожны ўдзельнік можа зарэгістравацца на некалькі майстар-класаў , але павінен ўлічваць, што колькасць месцаў абмежаваная.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць факультэт філасофіі і сацыяльных навук і псіхалагічная служба БДУ.

Праграма фестывалю тут.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.