Вы тут

Дайджэст ваенных навін


Турэцкі вектар

Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў і міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акара правялі двухбаковыя перагаворы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Тэмай гутаркі сталі стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін. Апрача таго, кіраўнікі міністэрстваў таксама абмяняліся меркаваннямі па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.


Беспілотнікаў стала болей

У 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў паступілі новыя ўзоры ўзбраення.

Гэта беспілотны авіяцыйны комплекс «Суперкам С100» і мадэрнізаваны наземны мабільны пункт кіравання на базе аўтамабіля «Урал-43203». Цэнтр наведаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў і азнаёміўся з новымі набыткамі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Новы беспілотны авіяцыйны комплекс прызначаны для таго, каб весці паветраную разведку ў любы час сутак у розных метэаўмовах. Ён здольны атрымліваць, перадаваць і запісваць інфармацыю ў рэжыме анлайн, паралельна вызначаючы каардынаты аб'екта, за якім назірае.

Сярод пераваг новага мабільнага пункта кіравання — магчымасць кіравання беспілотнікам сіламі разліку ў аўтаномным рэжыме. Машына абсталявана ўсім неабходным: сістэмамі энерга- і жыццезабеспячэння, а таксама сувязі.


Кіруючыся Венскім дакументам

Беларусь наведала інспекцыйная група з Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Гэта адбылося ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента, падпісанага ў 2011 годзе, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Інспектары прыбылі ў 103-ю асобную гвардзейскую ваенна-паветраную брыгаду. Яны ацэньвалі інфармацыю, перададзеную Беларуссю дзяржавам — удзельніцам АБСЕ ў дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі вайсковай часці.

У брыгадзе пабывалі, акрамя двух прадстаўнікоў ФРГ, па адным ваенным інспектары з Даніі і Латвіі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.