Вы тут

Старшакласнікі разважалі пра сябе, сваіх равеснікаў і краіну


На адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «Школа актыўнага грамадзяніна» ў СШ № 8 Брэста старшакласнікі сабраліся ў актавай зале. Музей у гонар выпускніка школы, першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата, стаў своеасаблівым цэнтрам патрыятычнага выхавання. Але гэтым разам тэма для абмеркавання была больш шырокая. Да таго ж у школу завітала госць — цяжкаатлетка, заслужаны майстар спорту, ганаровы грамадзянін Брэста Ірына Кулеша.


У му­зеі шко­лы.

Тэма агульнарэспубліканскай палітінфармацыі гучала так: «Беларусь сёння: захоўваючы і памнажаючы добрыя традыцыі». Спачатку згадалі рэспубліканскі навагодні баль у Палацы Незалежнасці. Уключылі відэа, дзе кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да моладзі, просіць памятаць юнакоў і дзяўчат: «дзе б яны ні апынуліся па справах работы, вучобы альбо пошукаў сябе, іх ніхто нідзе не будзе чакаць так, як дома».

І дзеці, спачатку нясмела, сталі развіваць гэтую тэму, гаварыць пра свой дом і малую радзіму. Дыскусію ўмела накіроўвала мадэратар — настаўніца гісторыі Алена Кітленка. Найбольш актыўнічалі дзяўчынкі — яны дзяліліся меркаваннямі аб тым, за якія заслугі трапляюць на рэспубліканскі баль.

Пра спорт гаварылі больш актыўна. Аказалася, у міліцэйскіх класах школы ёсць сапраўдныя аматары хакея. Яны ведаюць амаль на памяць усе каманды як Каляднага турніру, так і спаборніцтваў «Залатая шайба». Загаварылі і аб тым, як спорт збліжае народы. А яшчэ пра тое, як цікава быць балельшчыкам і перажываць эмоцыі ў працэсе гульні.

Ірыне Кулешы задавалі шмат пытанняў. Школьнікаў цікавілі стасункі з роднай школай майстра спорту. Напрыклад, ці ходзіць яна на вечары сустрэчы, ці падтрымлівае сувязь з аднакласнікамі. А калі даведаліся, што муж Ірыны Міхайлаўны — яе школьнае каханне, дзяўчынкі весела азірнуліся на аднакласнікаў і — наадварот. У канцы сустрэчы адзінаццацікласніца Дзіна Загрэба бліскуча правяла для госці экскурсію па музеі Уладзіміра Карвата і запрасіла спартсменку часцей прыходзіць у 8-ю школу.

Намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Жанна Лапыка пасля мерапрыемства адзначыла, што, на яе здзіўленне, некаторыя з вучняў падчас дыскусіі крыху разгубіліся.

— Але гэта нармальна. Дзеці набываюць вопыт стасункаў у большай аўдыторыі чым клас, — дапоўніла калегу Алена Кітленка. — Цяпер жа асноўная частка іх зносінаў — у сацыяльных сетках, а каб гаварыць ужывую, тым больш перад аўдыторыяй, неабходная пэўная смеласць. Вось для гэтага і патрэбныя падобныя мерапрыемствы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Вас, як нідзе, чакаюць дома

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!