Вы тут

У Стоўбцах воўк напаў на людзей


Увечары 26 студзеня ў Стоўбцах воўк напаў на людзей. Пацярпелі чатыры чалавекі. Жывёлу ліквідавала міліцыя. Пра гэта паведамляе пресс-служба УУС Мінаблвыканкама.


Каля 23.00 у міліцыю паступіла адразу некалькі паведамленняў пра агрэсіўнага воўка, які з'явіўся ў горадзе. У раённую бальніцу звярнуліся чатыры чалавекі - непадалёк ад чыгуначнай станцыі спачатку воўк напаў на мужчыну і жанчыну, затым у гэтым жа раёне - яшчэ на адну пару мінакоў. У пацярпелых медыкі зафіксавалі шматлікія ўкушаныя раны.

Міліцыя выехала на пошук жывёлы, і літаральна праз некалькі хвілін паступіла паведамленне ад мясцовага жыхара - на вуліцы 17-га верасня воўк стаў кідацца на яго аўтамабіль.

"Для абясшкоджвання жывёлы міліцыянерам-кінолагам групы затрымання была выкарыстана табельная агнястрэльная зброя - аўтамат Калашнікава. У выніку - жывёла атрымала раненне лапы і схавалася спачатку ў кірунку поля на ўскраіне горада, а затым - у размешчаны непадалёк лясны масіў. Там міліцэйскімі нарадамі жывёла было блакавана, а членамі БТПР - абясшкоджана", - распавялі ў міліцыі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.