Вы тут

Прэзідэнт: Мы даказалі, што можам прыняць і чэмпіянат свету


Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Мінску завяршыўся паказальнымі выступленнямі прызёраў і пераможцаў. Пасля яскравага гала-шоў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выйшаў на лёд разам з удзельнікамі спаборніцтваў.


“Выходзячы на гэты лёд “Мінск-Арэны” я перш за ўсё падумаў пра мужнасць”, - сказаў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што фігурысты на лёдзе зусім не абароненыя, але пры гэтым яны паказваюць вельмі складаныя элементы. “Не хакеісты самыя мужныя людзі, а вы”, - звярнуўся ён да ўдзельнікаў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта прыгожае дзейства – чэмпіянат Еўропы – адцягнула ўвагу ад усіх астатніх спаборніцтваў, якія праходзілі гэтымі днямі ў свеце. “Тая атмасфера, якая была на “Мінск-Арэне”… Мы заслужылі, мы даказалі, што мы можам прыняць чэмпіянат свету тут”, - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падзякаваў Міжнароднаму саюзу канькабежцаў за давер. “Я чую ацэнкі, яны станоўчыя. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што мы здольныя на большае. І калі вы вырашыце прыехаць сюды з большым, я вам абяцаю, што вы не пашкадуеце”, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на працу суддзяў, якія, па яго словах, “не забілі ўнутраны нерв гэтага спаборніцтва. Мы бачылі тыя перажыванні, трагедыі, узнясенні вялікіх спартсменаў, якія прысвяцілі сваё жыццё гэтаму вялікаму віду спорту”.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў трэнерам і спартсменам і заклікаў часцей прыязджаць у Беларусь.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.