Вы тут

Паўмільёна замежных студэнтаў


Будуць  навучацца налета ў Кітаі.


Да 2020 года агульная колькасць замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Кітаі, перавысіць 500 тысяч, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Пра гэта заявіў генеральны сакратар Нацыянальнага кансультатыўнага камітэта па пытаннях адукацыі і былы кіраўнік даследчага цэнтра адукацыйнага развіцця пры Міністэрстве адукацыі КНР Чжан Лі. Паводле яго слоў, у 2017 годзе ў КНР навучалася 489,2 тысячы замежных студэнтаў з 204 краін і рэгіёнаў свету.  Кітай ужо стаў трэцяй па велічыні ў свеце і найбуйнейшай у Азіі краінай па колькасці замежных студэнтаў.

Як паведаміў Чжан Лі, Кітай ўклаў 3,3 мільярда юаняў у падтрымку каля 60 тысяч замежных студэнтаў.  Між тым даходы ад замежных студэнтаў, якія атрымлівае кітайская эканоміка, склалі 35-40 млрд юаняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.